Ілан Маск | |
---|---|
англ.: Elon Musk | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Elon Reeve Musk |
Род дзейнасці | праграміст, інжынер, прадпрымальнік, інвестар, бізнесмен |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1971 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | агнастыцызм |
Бацька | Errol Musk |
Маці | Maye Musk |
Жонка | Justine Musk, Talulah Riley і Talulah Riley |
Дзеці | Nevada Musk, Exa Musk, Tau Musk, Vivian Jenna Wilson, Griffin Musk, Damian Musk, John saxon musk, Kai Musk, Exash Musk, Strider Musk і Azure Musk |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Time 100 (2021) медаль Джона Фрыца (2021) Time 100 (2018) Great Immigrants Award (2010) Axel Springer Award (2020) Edison Awards (2014) Heinlein Prize for Advances in Space Commercialization (2011) Living Legends of Aviation (2010) |
Аўтограф | |
Сайт | Афіцыйны сайт Ілана Маска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ілан Рыў Маск (англ.: Elon Reeve Musk; нар. 28 чэрвеня 1971, Прэторыя, ПАР) — канадска-амерыканскі інжынер, прадпрымальнік, вынаходнік і інвестар; міліярдэр.
Заснавальнік, уладальнік, генеральны дырэктар і галоўны інжынер SpaceX; галоўны распрацоўшчык (Chief Product Architect), генеральны дырэктар і кіраўнік савета дырэктароў Tesla Motors.
Заснавальнік кампаніі X.com, якая была аб’яднана з Confinity, перайменавана ў PayPal і прададзена ў 2002 годзе за 1,5 млрд долараў. Уваходзіць у савет дырэктароў кампаніі SolarCity, якая заснавана яго стрыечнымі братамі.
У рэйтынге міліярдэраў часопіса Forbes у 2016 годзе яго маёмасць ацэньваюць у $10,7 млрд.
На піку росту Tesla ў студзені 2021 года ён упершыню стаў самым заможным чалавекам планеты. Затым бізнесмен атрымаў дадатковыя апцыёны на акцыі, якія павялічылі яго долю ў Tesla. Паводле Forbes, яго капітал упершыню перасягнуў $200 млрд. у верасні 2021 года.
25 красавіка 2022 Ілан Маск заключыў пагадненне аб пакупцы за 44 мільярды даляраў сацыяльнай сеткі і платформы мікраблогінгу Twitter.