Opera

Opera
Тып браўзер
Распрацоўшчык Opera Software
Напісана на C++
Аперацыйная сістэма кросплатформавая
Мовы інтэрфейсу мультымоўная падтрымка (55 моўных пакетаў)
Першы выпуск 9 снежня 1996 года
Апошняя версія 11.60 (6 снежня 2011)
Бэта-версія
  • 110.0.5130.17 (7 мая 2024)
Альфа-версія
  • 111.0.5159.0 (7 мая 2024)
Тэставая версія 12.00 alpha (зборка 1213) (19 снежня 2011)
Стан актыўна развіваецца
Ліцэнзія freeware
Сайт opera.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Opera (бел.: О́пера) — вэб-браўзер і праграмны пакет для працы ў Інтэрнэце, які выпускаецца кампаніяй Opera Software. Распрацаваны ў 1994 годзе групай даследчыкаў з нарвежскай кампаніі Telenor. З 1995 года прадукт кампаніі Opera Software, утворанай аўтарамі першай версіі браўзера. Сумарная рыначная доля Opera і Opera Mobile у чэрвені 2011 года складала 2,98 %. Акрамя таго, доля Opera Mini складала 1,25 %.

Браўзер напісаны на мове праграмавання C++, мае высокай хуткасцю працы і сумяшчальны з асноўнымі вэб-тэхналогіямі. Адметнымі асаблівасцямі Opera доўгі час з'яўляліся шматстаронкавы інтэрфейс (сістэма ўкладак у акне праграмы) і магчымасць маштабавання адлюстроўваных дакументаў цалкам, разам з графікай; пасля гэтыя функцыі з'явіліся і ў іншых браўзерах. У Opera пашыраны функцыянальныя магчымасці выкарыстання мышы: акрамя стандартных спосабаў навігацыі прадугледжаны так званыя «жэсты мышшу». У сістэму бяспекі браўзера ўваходзяць: убудаваная абарона ад фішынгу; дадатковае кадзіраванне інфармацыйнага патоку пры працы са старонкамі, якія змяшчаюць запыты канфідэнцыйных звестак; магчымасць выдалення HTTP-Cookies, ачышчэнне гісторыі наведванняў адным клікам мышы, а таксама стартавая панэль «Speed Dial».

Апроч асноўных функцый браўзера, за час, якое прайшло з моманту з'яўлення пакета, у яго былі інтэграваны магчымасці паштовага/навінавага кліента Opera Mail, адраснай кнігі, кліента пірынгавай сеткі BitTorrent, агрэгатара RSS, кліента IRC, менеджара запамповак, WAP-браўзера, Opera Link, а таксама віджэты — графічныя модулі, заснаваныя на тэхналогіі HTML і працавальныя па-за акном браўзера.

Браўзер Opera партаваны пад мноства аперацыйных сістэм (уключаючы Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, FreeBSD, Solaris, а таксама для мабільных платформаў на аснове Symbian, MeeGo, MeeGo WeTab, Java, Android, Windows Mobile, Windows 7, Apple iOS.

Доля Opera на сусветным рынку браўзераў значна саступае долям Internet Explorer, Mozilla Firefox, Chrome і Safari, і складае па розных крыніцах ад 2 да 4 %. Але ў Еўропе доля рынка, займаная Opera, прыкметна вышэй сярэдняга паказчыку па свеце (ад 4 да 11 %). У першую чаргу гэта датычыцца некаторых краін СНД (Расія, Украіна, Беларусь, Казахстан,Узбекістан), дзе доля Opera дасягае 50 %. Значна мацней пазіцыі Opera (у адмысловых рэдакцыях — Opera Mobile і Opera Mini[~ 1]) на рынку браўзераў для мабільных прылад: мабільных тэлефонаў, смартфонаў і КПК, дзе Opera грае дамінантную ролю дзякуючы тэхналогіі Small-Screen Rendering. У гэтым сегменце рынка браўзер прадстаўлены версіямі для Windows Mobile, S60 і UIQ, а таксама для платформы Java ME. Opera прадусталявана на больш за 40 мільёнах мабільных тэлефонаў ва ўсім свеце.

Opera таксама адзіны браўзер для гульнявых сістэм Nintendo DS і Wii. Некаторыя камп'ютарныя тэлепрыстаўкі таксама выкарыстоўваюць Opera.

Рухавічок Opera (Presto) ліцэнзаваны Adobe і інтэграваны ў пакет Adobe Creative Suite (у прыватнасці, Presto выкарыстоўваецца ў Adobe GoLive і Dreamweaver).

Opera для ПК і Opera Mini распаўсюджваюцца бясплатна з 2005 года, Opera Mobile — з 2010-га (бэта-версіі з 2009-га).

Заўвагі

  1. Заўвага: Desktop-версію па ўмовах ліцэнзійнага пагаднення дазволена выкарыстоўваць толькі на настольных персанальных камп’ютарах і лэптопах

Крыніцы

  1. Opera 11.60 for Windows changelog. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  2. Team O. Opera 110.0.5130.17 beta update — 2024. Праверана 9 мая 2024.
  3. Team O. Opera 111.0.5159.0 developer update — 2024. Праверана 9 мая 2024.
  4. Афіцыйны блог. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 2 студзеня 2012. апошнія якія распрацоўваюцца версіі
  5. а б Долевае выкарыстанне браўзераў, дыяграма за мінулы месяц (англ.). Net Applications (10 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 10 сакавіка 2011.
  6. Тэсты на хуткасць працы Архівавана 21 мая 2012. (англ.) пераклад. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 2 студзеня 2012. (руск.)
  7. Паведамленне ад 26 сакавіка 2008 года пра паспяховае праходжанне тэста Acid3. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  8. Opera Software (руск.)(недаступная спасылка). Opera Software. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2013. Праверана 9 лютага 2008.
  9. Сусветная статыстыка браўзераў. StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 1 чэрвеня 2011.
  10. Долевае выкарыстанне браўзераў. Даныя па Еўропе за студзень 2009 (англ.)(недаступная спасылка). AT Internet Institute (17 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2009. Праверана 21 мая 2009.
  11. Еўрапейская статыстыка браўзераў. StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
  12. а б Расійская статыстыка браўзераў. StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
  13. Справаздача: колькасць наведвальнікаў з рознымі браўзерамі. Liveinternet.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
  14. Статыстыка выкарыстання браўзераў(недаступная спасылка). Mail.ru. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2007. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  15. Сусветная статыстыка браўзераў мабільных прылад. StatCounter.com (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2011.
  16. Mirko Zorz.. Інтэрв'ю з Крыстэнам Крогам, віцэ-прэзідэнтам Opera Software, якія адказваюць за тэхнічнае развіццё кампаніі(недаступная спасылка) (13 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 4 снежня 2007.
  17. A Web Revolution in the Living room: Opera partners with Nintendo to put browser on the Wii game console(недаступная спасылка). Opera Software (10 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2008. Праверана 12 кастрычніка 2007.
  18. Рухавічок Presto ляжыць у аснове версій Opera 7.0 і вышэй
  19. Daniel Goldman.. Adobe renews deal with Opera to include browser in Adobe Creative Suite(недаступная спасылка). Opera Watch (1 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2007. Праверана 9 лютага 2008.
  20. Opera Mobile 9.51 beta. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.

Спасылкі