Сфорца — кіруючая дынастыя ў Італіі перыяду Рэнесансу, герцагі Міланскія.
Гісторыя дынастыі
Заснавальнікам роду быў Муцыа Атэндола (1369—1423), празваны «Сфорца» (ад італ.: sforzare — «напружваць, душыць», дзеяслоў, утвораны ад італ.: forza — «сіла»), кандацьер з Раманьі, які служыў неапалітанскім каралям з анжуйскай дынастыі.
Яго сын Франчэска Сфорца стаў кіраваць Міланам з 1450 г., стаўшы герцагам пасля свайго цесця, апошняга з роду Вісконці. У гэтай сям'і быў шэраг добрых кіраўнікоў, роўна як і некалькі дэспатаў, некаторыя з якіх былі разумова неўраўнаважанымі.
Пасля род Сфорца злучыўся з сям'ёй Борджыа праз палітычны шлюб Лукрэцыі Борджыа і Джавані Сфорца (пабочнага сына Кастанца Сфорца).
Вядомыя прадстаўнікі
Франчэска Сфорца — першы герцаг міланскі, пабочны сын Муцыа Атэндола. Ажаніўся з Б'янкай Вісконці.
Міланскае герцагства складалася з вялікай часткі Ламбардыі, Генуі, Павіі і Пармы. Кіраўнікі з дынастыі Сфорца спрыялі ператварэнню Мілана ў значны культурны цэнтр.
Са смерцю Франчэска II дынастыя Сфорца спынілася; у 1535 Мілан увайшоў у склад уладанняў Іспаніі.
Міланскі замак Кастэла Сфарцэска, на ўзор якога італьянскія архітэктары ўзвялі сцены Маскоўскага Крамля
Адна са знакамітых калод Таро — калода Вісконці-Сфорца, датаваная 1428 годам, выраблена мастаком Баніфацыа Бемба да вяселля Б'янкі Вісконці з Франчэска Сфорца . Яго ж — парныя партрэты мужоў
Леанарда да Вінчы доўга і безвынікова спрабаваў стварыць конную статую Франчэска Сфорца
Рукапісны «Часаслоў Сфорца», ілюстраваны мініяцюрамі ў Брытанскай бібліятэцы, Лондан (каля 1490)
Так званы «Трыпціх Сфорца» Рагіра ван дэр Вейдэна створаны мастаком для Алесандра Сфорца