Дэмі Лавата | |
---|---|
англ.: Demi Lovato | |
Імя пры нараджэнні | Дэметрыя Дэвон Лавата |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1992 (31 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | аўтар-выканаўца, акцёр, дзіця-акцёр, гітарыст, піяніст, кампазітар, медыйная персона, спявак |
Кар’ера | 2002 — цяпер. час |
Кірунак | поп-рок, поп-музыка, сучасны рытм-н-блюз, power pop, данс-поп, тын-поп, электрапоп, соўл, поп-панк і ню-метал |
Узнагароды |
GLAAD Vanguard Award (2016) Time 100 (2017) |
IMDb | ID 1416215 |
demilovato.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэметрыя Дэвон «Дэмі» Лавата (англ.: Demetria Devonne «Demi» Lovato; нар. 20 жніўня 1992, Далас, ЗША) — амерыканская актрыса і спявачка. Яна атрымала вядомасць дзякуючы ролі Міч Торэс у фільме кампаніі «Дысней» «Рок у летнім лагеры» і «Рок у летнім лагеры 2». Таксама яна грала галоўную ролю ў серыяле канала Дысней «Дайце Сані шанец». У 2009 годзе Дэмі выканала галоўную ролю ў фільме «Праграма абароны прынцэс». Таксама яна сыграла невялікую ролю ў серыяле «Барні і сябры».
Як спявачка, Дэмі выпусціла альбом Don't Forget 23 верасня 2008. Ён заняў другое месца ў спісе Billboard 200. У першы тыдзень было прададзена 89 000 копій. Пасля гэтага было прададзена каля 473 000 пласцінак. У інтэрв’ю Лавата сказала, што альбом быў запісаны за 10 дзён. 21 ліпеня 2009 года выйшаў другі яе альбом Here We Go Again. У першы тыдзень было прададзена 108 000 копій, альбом заняў першае месца ў Billboard 200.