Генрых Упсальскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | каля 1100 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1156 ці 19 студзеня 1157 |
Месца смерці | |
У ліку | святы і каталіцкі святы |
Дзень памяці | 19 студзеня |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Св. Генрых Упсальскі (? — каля 1156, Фінляндыя) — біскуп упсальскі, мучанік, адзін з дзеячаў хрысціянізацыі Фінляндыі. Прылічаны Каталіцкай царквой да ліку святых.
Гістарычна дакладнай інфармацыі пра жыццё Генрыха не захавалася, яго жыццё апісана толькі ў пазнейшых сярэднявечных крыніцах (найбольш познія з іх адносяцца да канца XIII стагоддзя). Паводле іх, ён быў родам з Англіі, прыбыў у Швецыю разам з будучыняй Папам Адрыянам IV. У Швецыі ён быў пасвечаны ў біскупы і атрымаў упсальскую кафедру. У 50-гады XII стагоддзя ён прыняў удзел у шведскім крыжовым паходзе, арганізаваным з мэтай хрысціянізацыі Фінляндыі шведскім каралём Эрыкам IX.
Паводле тых жа крыніц пасля ад'езду караля і шведскай арміі Генрых Упсальскі застаўся ў Фінляндыі, будуючы цэрквы, а таксама хрысцячы і вучачы народ. Каля 1156 года (традыцыйная дата 20 студзеня 1156 года) ён быў забіты язычнікам Лалі на лёдзе возера Кёюліёнярві .
Культ Генрыха Упсальскага хутка распаўсюдзіўся ў Швецыі. У канцы XIII стагоддзя ён ужо згадваецца ў царкоўных дакументах як святы. У XIV—XV стст. шанаванне Генрыха было ўжо шырока распаўсюджана ў шматлікіх краінах Паўночнай Еўропы.
Каталіцкая царква святкуе памяць Святога Генрыха Упсальскага 19 студзеня. Святы Генрых — найбольш шануемы святы Каталіцкай царквы Фінляндыі, лічыцца заступнікам краіны. Таксама памяць Генрыха адзначаецца 19 студзеня ў некаторых пратэстанцкіх цэрквах.