Акацыя

Акацыя

Дрэва акацыі ў пустыні Негеў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acacia Mill., 1754

Сінонімы
Тыпавы від
Acacia scorpioides (L.) W.Wight, 1905

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26417
NCBI  3808
EOL  13650
GRIN  g:26
IPNI  21551
FW  53524

Акацыя (Acacia) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Пераважна вечназялёныя дрэвы, кусты, зрэдку травы. Кветкі жоўтыя або белыя, дробныя. Плод — боб.

Арэал

Адрозніваецца 750—800 відаў, пераважна ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Большасць расце ў Аўстраліі (выява акацыі — нацыянальная эмблема), дзе яны, як і ў Афрыцы, істотны элемент саванны.

Выкарыстанне

3 шэрагу відаў атрымліваюць дубільныя рэчывы і гуміарабік. Акацыя серабрыстая вырошчваецца як дэкаратыўная расліна (г. зв. мімоза).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

  • Акацыя // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.